понедельник, 21 февраля 2022 г.

Уласны вектар развіцця. Падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна

 На днях у Палацы творчасці дзяцей і моладзі адбылося чарговае пасяджэнне савета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, падчас якога былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна за мінулы год, а таксама абазначаны задачы на перспектыву.  У 2021 годзе паспяхова вырашаліся задачы па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей, павышэнні якасці адукацыі, фарміраванні аптымальнай рэгіянальнай сістэмы прафесійнай адукацыі, выхаванні патрыятызму праз якасную рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства, – падкрэсліў у сваім выступленні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Павел Тарчынскі.

Павел Віктаравіч падрабязна спыніўся на дасягненнях і праблемах у сістэме дашкольнага выхавання, ключавых момантах развіцця агульнай сярэдняй адукацыі, расказаў аб арганізацыі абучэння дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, аб удасканаленні сістэмы выхаваўчай работы, не абышоў увагай і іншыя пытанні. Ён прааналізаваў кадравы састаў сістэмы адукацыі, засяродзіў увагу на праблеме замацавання ў раёне маладых спецыялістаў, акрэсліў асноўныя напрамкі арганізацыі сістэмнай работы з таленавітымі вучнямі, абазначыў, як паступова вырашаюцца задачы цыфравізацыі ўстаноў адукацыі раёна.  

   Шчырыя словы падзякі за самаадданую, якасную, выніковую работу выказала педагогам намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Пасюта. Яна адзначыла яркія мерапрыемствы, якія былі арганізаваны на самым высокім узроўні, парадавалася сур’ёзным дасягненням педагогаў і вучняў, назвала ўстановы адукацыі, дзейнасць якіх заслугоўвае самай высокай адзнакі. 

      Алена Васільеўна разам з Паўлам Віктаравічам уручылі дыпломы кіраўнікам устаноў адукацыі, якія сталі лепшымі у традыцыйным штогадовым аглядзе-конкурсе. Сярод дзіцячых дашкольных устаноў пераможцам стаў яслі-сад №4 г. Шчучына, на другім месцы – яслі-сад №7, а на трэцім – яслі-сад №5.

У групе “Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” першае месца ў Ражанкаўскага дз/с-СШ, на другой прыступцы п’едэсталу – Галавічпольскі дз/с-СШ і на трэцяй – Ляшчанскі дз/с-СШ.

 У групе “Гімназія – сярэдняя школа” бясспрэчным лідарам застаецца гімназія г. Шчучына. Другое месца па выніках мінулага года заняла Васілішкоўская СШ і трэцяе – СШ №2 г. Шчучына.

https://dzyannica.by/content/ulasny-vektar-razviccy

Комментариев нет:

Отправить комментарий