Узнагароды -- лепшым. У Мастах прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2024”
Маштабны абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2024” адбыўся ў Мастах. Свята прайшло з вялікім размахам і сабрала шматлікіх гасцей. Арганізатары свята прапанавалі насычаную праграму са шматлікімі актыўнасцямі для ўздельнікаў фэсту.
Данінай павагі подзвігу продкаў стала цырымонія ўскладання кветак да помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у Мастах. Хвілінай маўчання памяць аб палеглых героях ушанавалі дэлегацыі ўсіх раёнаў. Пасля, на плошчы каля помніка прайшла цырымонія асвячэння хлябоў новага ўраджаю.

З рук ганаровых гасцей аграрыі Гродзеншчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды, значная іх частка дасталася нашым землякам. Так, наш раён заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, а таксама за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Дыпломы атрымалі старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і першы намеснік старшыні Ігар Аверка. Таксама ўзнагароды на сцэне атрымалі трактарыст-машыніст ААТ “Васілішкі” Андрэй Верабей, дырэктар цэнтра селекцыі і генетыкі Шчучынскага раёна Аляксандр Туля, начальнік комплекса “Стараўшчына” ААТ “Дэмбрава” Раман Чарняўскі, аператар па адкорме свіней фермы № 1 “Збражкі” ААТ “Васілішкі” Марына Вашчыла. І яшчэ многа іншых узнагарод у розных намінацыях атрымалі шчучынскія аграрыі.
Подробнее https://dzyannica.by/content/uznagarody-lepshym-u-mastah-prayshou-ablasny-festyval-kirmash-dazhynki-2024
Комментарии
Отправить комментарий